Галоўная старонка

Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Шэсьць губэрняў Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі
Шэсьць губэрняў Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі

Паўночна-Заходні край, альбо паўночна-заходнія губэрні (па-расейску: Северо-Западный край) — размоўная, публіцыстычная і афіцыйна-бюракратычная назва шасьці губэрняў Расейскай імпэрыі (Віленская, Ковенская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская і Віцебская губэрні).

Тэрмін «Паўночна-Заходні край» («паўночна-заходнія губэрні») пачаў першапачаткова ўжывацца ва ўрадавай тэрміналёгіі ў адносінах да Віленскага ваеннага генэрал-губэрнатарства пасьля скасаваньня ў Расейскай імпэрыі ўніяцтва (1839) як жаданьне паказаць ня толькі спадчынна-дынастычны, але і этнаканфэсійна «рускі» характар гэтых зямель (Віленскай, Гарадзенскай, Менскай і Ковенскай губэрняў). Аднак да пачатку сялянскай рэформы (1861) і асабліва да паўстаньня 1863—1864 гадоў тэрмін «Паўночна-Заходні край» выкарыстоўваўся вельмі рэдка і не распаўсюджваўся на Віцебскую і Магілёўскую губэрні. Да пачатку 1860-х часьцей за ўсё ў расейскай урадавай тэрміналёгіі «паўночна-заходнія губэрні» не вылучаліся асобна, а разам зь «беларускімі» (Віцебскай і Магілёўскай губэрнямі) і «паўднёва-заходнімі губэрнямі» («Паўднёва-Заходнім краем» — Кіеўскім вайсковым генэрал-губэрнатарствам) прадстаўляліся сукупна і фігуравалі пад агульнай назвай «заходнія губэрні» (ці «Заходні край»).

Падпарадкаваньне ў 1863 годзе (праз пачатак паўстаньня 1863—1864 гадоў) Віцебскай і Магілёўскай губэрняў уладзе віленскага ваеннага генэрал-губэрнатара распаўсюдзіла тэрмін «Паўночна-Заходні край» і на гэтыя («беларускія») губэрні, што захавалася нават пасьля выхаду ў 1869 годзе Віцебскай і Магілёўскай губэрняў з-пад улады віленскага генэрал-губэрнатара.
(артыкул цалкам…)

Будынак Гомельскага вагонабудаўнічага завода
Будынак Гомельскага вагонабудаўнічага завода

«Гомельскі вагонабудаўнічы завод» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лютым 1874 году ў якасьці «Гомельскіх чыгуначных майстэрняў».

На 2025 год «Гомельскі ВБЗ» вырабляў каля 5000 найменьняў аснасткі і абсталяваньня для вагонаў, а таксама ажыцьцяўляў дэпоўскі і капітальны рамонт звыш 150 відаў вагонаў, у тым ліку з заменай кузава. Быў найбольшым вагонарамонтным прадпрыемствам Беларусі і адным з найстарэйшых прадпрыемстваў галіны і Гомля. Пераабсталяваньне вагонаў для «Беларускай чыгункі» каштавала на 50 % таньней за новыя вагоны. Сярод іншага, выпускаў сумешчаныя вагоны-дэфэктаскопы і пасажырскія вагоны, у тым ліку ад 2008 году зьбіраў купэйныя вагоны на 40 паяжджанаў. Меў цэнтральную заводзкую лябараторыю і 9 цэхоў: транспартны і энэргасілавы, а таксама 7 вытворчых — разборна-камплектавальны, вагоназборчы, колава-цялежачны, кавальска-мэханічны, дрэваапрацоўчы, электрарамонтны і чыгуналіцейны.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Крэйг Вэнтэр (79 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Выданьне 1446 году старым і новым альфабэтамі
Выданьне 1446 году старым і новым альфабэтамі

9 кастрычніка: Сусьветны дзень пошты

  • 1446 — у Карэі замест герогліфаў увялі ўласны альфабэт — хангыль (на выяве)
  • 1708 (28 верасьня паводле Юліянскага календара) — Вялікая Паўночная вайна: адбылася бітва пад Лясной паміж расейскім і швэдзкім войскам.
  • 1789 — у Францыі забаранілі катаваньні
  • 1874 — утварыўся Сусьветны паштовы зьвяз
  • 1920 — I літоўска-беларуская дывізія генэрала Люцыяна Жалігоўскага заняла Вільню
  • 1980 — Чэслаў Мілаш атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры
  • 2006 — Паўночная Карэя правяла выпрабаваньні ядзернае зброі
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1 - 31 верасьня 2026 году)
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.
    Мова