Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
9 кастрычніка 2026 года
267 280 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
«Лабірынт фаўна» (ісп.: El Laberinto del Fauno) — іспанска-мексіканскі фільм у жанры цёмнага фэнтэзі, зняты ў 2006 годзе мексіканскім кінарэжысёрам Гільерма дэль Тора па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Івана Бакера, Сержы Лопес, Марыбэль Верду, Даг Джонс, Арыядна Хіль і Алекс Ангула. Фільм атрымаў высокую ацэнку крытыкаў.
Дзеянне адбываецца ў Іспаніі ў маі — чэрвені 1944 года, праз пяць гадоў пасля Грамадзянскай вайны, у пачатку франкісцкага перыяду. Змрочная рэальнасць пераплятаецца з не менш змрочным і небяспечным чароўным светам. Гісторыя разварочваецца вакол зарослага закінутага лабірынта і загадкавага фаўна, якога сустракае галоўная гераіня фільма — Афелія. Тым часам як яе айчым палюе на іспанскіх партызан, што змагаюцца супраць рэжыму, а цяжарная маці ўсё больш жорстка пакутуе з-за хваробы, Афелія сустракае дзіўных міфічных істот, якія праводзяць яе праз шэраг выпрабаванняў (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Аснова плаўніка кісцяпёрых рыб уяўляе сабой мускулістую лопасць, унутры якой знаходзіцца моцны шкілет.
- Балтыйская града цягнецца ад Даніі на захадзе да Дзвіны на ўсходзе.
- У анамальна засушлівае і гарачае лета з Дзвіны ўдалося дастаць Барысаў камень, які лічыўся страчаным.
- Пасля вываду савецкіх войск з Афганістана ў краіне заставалася група ваенных спецыялістаў.
- Падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага ў Белым доме жыла Індыя.
- Калумбійскіх наймітаў на вайну ў Судане вербавалі падманам.
- Сэрвіс Discord быў папулярызаваны геймерамі.
Актуальныя падзеі
- Лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала канадская пісьменніца Эн Карсан. (8 кастрычніка)
- Здзейснена спроба захопу самалёта ў паветранай прасторы Саудаўскай Аравіі. (30 верасня)
- У Эфіопіі баевікі НФВТ і Фано пачалі сумеснае наступленне супраць урада. (23 верасня)
Дзень у гісторыі
Сусветны дзень пошты
Уганда — Дзень Незалежнасці (1962)
- 768: Сыны Піпіна Кароткага, Карл і Карламан сталі каралямі франкаў пасля смерці бацькі.
- 1621: Войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Хоцінам перамагло асманскую армію Асмана II.
- 1648: Войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам пасля аблогі ўзяло Пінск.
- 1708: У ходзе Паўночнай вайны расійскія войскі ў бітве пры Лясной перамаглі шведаў.
- 1760: У ходзе Сямігадовай вайны расійскія войскі ўзялі Берлін.
- 1920: Дывізіі генерала Люцыяна Жалігоўскага занялі Вільню і Віленскі край.
- 1940: Нарадзіўся Джон Ленан, заснавальнік і ўдзельнік гурта «The Beatles».
- 1964: Нарадзіўся Гільерма дэль Тора, мексіканскі кінарэжысёр.
- 2006: Паўночная Карэя ўпершыню выпрабала сваю ядзерную зброю.
Вікістужка
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.